Свята-Духаў кафедральны сабор і кляштар бернардзінак
Свята-Духаў кафедральны сабор і былы кляштар бернардзінак — культавы комплекс у Мінску. Першапачаткова з першай паловы XVII стагоддзя належаў каталіцкаму ордэну бернардзінак. Комплекс складаўся з мураваных будынкаў касцёла Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі і 2-павярховага кляштарнага жылога корпуса, 3-павярховага флігеля і драўляных гаспадарчых пабудоў. Усе кляштарныя збудаванні ў 1860-х гадах былі перададзены расійскімі ўладамі праваслаўнай царкве. Сёння ў былым кацёле размяшчаецца галоўны храм беларускага экзархата Рускай Праваслаўнай царквы.
Read article